Вверх


І зашумяць маладыя дубочкі…

514 0 22:00 / 09.09.2009
Маладыя дубкі з’явіліся каля памятнага знака ахвярам чарнобыльскай катастрофы ў райцэнтры. З цягам часу тут вырасце сапраўдны сад малітвы, які будзе нагадваць мясцовым жыхарам пра 440-годдзе роднага горада і сустрэчу з Благадатным агнём ад Гроба Гасподня. Сад разбіты з удзелам гасцей — удзельнікаў рэспубліканскай навукова-творчай экспедыцыі вядомых пісьменнікаў Генадзя Пашкова, Ніны Загорскай, Вадзіма Спрынчана. Лельчыцкую зямлю мінчане даставілі ў Смаргонь, дзе яна была закладзена пры пасадцы сада на ўрачыстасцях Дня беларускага пісьменства.
0 Обсуждение Комментировать