Вверх


Фестываль. які парадаваў усіх

721 0 10:44 / 08.11.2016
У фае гарадскога цэнтра культуры кожны творчы калектыў прадставіў выставу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Некаторыя нават праводзілі майстар-класы па вырабу цудоўных рэчаў.
Ручнікі і вышыванкі, карціны і іконы, вырабы з саломы і лазы, бісеру... Усё гэта сведчанне любові да рамёстваў продкаў, імкненне народных умельцаў зберагчы традыцыі і звычаі, перадаць нашчадкам.
Першае месца за ўдзел у гэтым конкурсе занялі прадстаўнікі Савецкага раёна г. Гомеля, другое — калектыў Брагінскага тэрытарыяльнага цэнтра.
А як таленавіта выконваліся музычныя нумары ў намінацыі “Беларуская народная песня”! Першае месца ў гэтай намінацыі у рэчычан, другое — у калектыва Лельчыцкага тэрытарыальнага цэнтра, трэцяе — у прадстаўнікоў Цэнтральнага раёна г. Гомеля.
Выступоўцы ў намінацыі «Ігра на народных музычных інструментах” парадавалі віртуозным выкананнем народных кампазіцый на гармоніку, дудзе, барабане, бразготках, трашчотцы. Першае месца атрымалі гаспадары фестывалю — прадстаўнікі Лоеўскага раёна, нараўлянцам журы прысудзіла другое месца, а трэцяе — калектыву з Мазырскага раёна.
У кулінарнай намінацыі «Бульбяны рай» канкурсанты сапраўды здзівілі колькасцю смачных страў і пачастункаў, прыгатаваных з бульбы. Першае месца ў майстроў кулінарных шэдэўраў з Нараўлянскага тэрытарыяльнага цэнтра, другое — у Хойніцкага, трэцяе — у Веткаўскага.
Старшыня Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў Аксана Юкоўская, намеснік старшыні Лоеўскага райвыканкама Ігар Мельнік і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Віктар Казуля падзякавалі ўдзельнікаў фестывалю за добры настрой. Фестываль “Спадчына” у чарговы раз прадэманстраваў ўсім, наколькі маладыя душой, поўныя аптымізму і жыццялюбства прадстаўнікі самага выдатнага ўзросту — залатога.


0 Обсуждение Комментировать