Вверх


Выстава мастака Сяргея Сінякова адкрыта ў Лоеве

1272 0 09:32 / 06.04.2018

У Лоеве адкрыта выстава «Ажыўшыя фарбы» гомельскага мастака Сяргея Сінякова.


Выпускнік Гомельскага вучылішча народных промыслаў, рэзчык па дрэву, творца галоўным сваім прызначэннем лічыць жывапіс. Яго партрэты, пейзажы, нацюрморты радуюць сакавітымі фарбамі. Мастак даўно супрацоўнічае з лоеўскім музеем бітвы за Днепр, ён вельмі паглыблены і ў гістарычную тэматыку. Сяргей Сінякоў падараваў музею сваю карціну «Вярнуліся», прысвечаную тэме Вялікай Айчыннай. Натхнёны і больш ранняй гістарычнай падзеяй у ваколіцах гарадскога пасёлка жывапісец з’яўляецца і аўтарам палатна «Лоеўская бітва 31 ліпеня 1649 года».


Выстава будзе працаваць да канца красавіка.


0 Обсуждение Комментировать