Вверх


26 ліпеня жыхары Бывалек Лоеўскага раёна адзначаюць свята сваёй вёскі

1534 0 12:45 / 24.07.2014

Гісторыя яе распачынаецца з 16-га стагоддзя, тады вёска ўваходзіла ў склад Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства. З 1793 года яна ў складзе Расійскай імперыі. У красавіку 1919 года Бывалькі ўвайшлі ў склад Гомельскай губерні. Шмат самых розных падзей давялося перажыць жыхарам вёскі ў розныя гістарычныя адрэзкі часу. Пра адметнасць летапісу сваёй зямлі нагадае на свяце былы старшыня сельсавета Яўген Сініла.


Як паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна Лявоненка, прывітаюць на ўрачыстасцях ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і ветэранаў працы, найперш сельскагаспадарчай галіны, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё гаспадаркі, а таксама былых работнікаў медыцыны, адукацыі, гандлю. Адбудзецца ўшанаванне самага пажылога і самага юнага жыхара, лепшай маладой сям’і і гаспадароў лепшага падворка. З вітальным словам звернецца да бывалькаўцаў настаяцель прыхода мясцовага храма Божай Маці «Усіх смуткуючых Радасць» айцец Аляксандр. А народны ансамбль «Жывіца» з Лоева парадуе музычнымі падарункамі.

0 Обсуждение Комментировать