Вверх


Бярозавы сок — напой Радзімы...

744 0 00:00 / 08.01.2009
Непаўторныя бярозавыя гаі на Лоеўшчыне зараз знаходзяцца пад асаблівай увагай Прыдняпроўскага лясгаса: самы час нарыхтоўкі бярозавага соку. Ва ўсіх лясніцтвах Лоеўшчыны вызначаны дзялянкі для гэтай работы. Як вядома, смачнейшы сок з тых бярозак, што растуць на больш узвышаных месцах, на сугліністых і пясчаных глебах. Кіраўніцтва лясгаса зараз вядзе перамовы з Міністэрствам лясной гаспадаркі, каб вызначыцца з цэнамі на гэтую “прадукцыю”, што карыстаецца попытам у насельніцтва.
0 Обсуждение Комментировать