Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

У вёсцы Пагост на Жыткаўшчыне правялі абрад «Юраўскі карагод»

4548 0 02:06 / 14.05.2018
Калісьці на месцы Беларускага і Украінскага Палесся існавала мора Герадота, аб чым сведчаць старадаўнія карты. Гавораць, што ў гэтых мясцінах дзве з паловай тысячы гадоў таму бываў і старажытны грэчаскі бацька гісторыі. З цягам часу мора абмялела. І калі добра пашукаць, то можна знайсці ў чыстым полі амфару з віном або срэбрам. Сёння тут Прыпяць разліваецца морам, над воднай прасторай крычаць чайкі. Птушак вялікае мноства, як камароў і мошак.
Вёска Пагост востравам узвышаецца над гэтым хараством. Жыццё людзей у некалі вялікай вёсцы ідзе павольна і мерна. Моладзь, якой тут усё менш і менш, прыязджае з гарадоў на выхадныя, каб дапамагчы старым пасадзіць бульбу.
Напярэдадні Юрыя да Кацярыны Панчэні, носьбіткі абраду «Карагод», прыехалі ўнучкі і праўнучкі. На свята ў Кацярыны Аляксееўны ў доме шмат народу. Не зважаючы на праблемы са здароўем, яна прыкладае шмат сіл, каб правесці абрад па ўсіх правілах. Бо яго кожны год асвятляюць дзясяткі журналістаў. Амаль усіх пайменна ведае бабуля Каця. Два дні здымалі свята і падрыхтоўку да яго тэлевізіёншчыкі з Мінска, фотакарэспандэнты. Што пакінулі нашчадкам старажытныя грэкі? Пісьмовае апісанне людзей і падзей ды каменныя статуі. Зараз пры дапамозе фатаграфіі і кіно мы можам захоўваць будучым пакаленням рысы твару, тэмбр голасу, інтанацыю. Глядзіце і шануйце вашых продкаў.
На жаль, век у чалавека кароткі. І трэба паспець зрабіць нешта добрае на зямлі. А потым збірацца на Суд Божы. Таму што ўсё праходзіць. Гісторыя застаецца.









Фото автора
Люди и события

0 Обсуждение Комментировать