Вверх


Міжнародныя шамякінскія чытанні “Пісьменнік. Асоба. Час.” адбыліся ў педагагічным універсітэце, які, дарэчы, і носіць імя класіка беларускай літаратуры

820 0 11:50 / 07.10.2013
Арганізатарамі канферэнцыі выступілі філалагічны факультэт, кафедра літаратуры. У рабоце форуму прынялі ўдзел навукоўцы з Беларусі, Расіі, Украіны. Гэта традыцыйнае штогадовае мерапрыемства, на якім вучоныя-літаратуразнаўцы, філолагі абменьваюцца вынікамі навуковых даследаванняў, дзеляцца з калегамі і студэнтамі вопытам, новымі адкрыццямі. Карысць ад падобных сустрэч відавочная: зносіны ў рамках міжнародных форумаў дапамагаюць захаваць літаратурную спадчыну для будучых пакаленняў, глыбей вывучыць і зразумець гісторыю, мову твораў, якія сталі класікай славян­скай і сусветнай літаратуры.
0 Обсуждение Комментировать