Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Адкрыты абласны турнір гульні “Што? Дзе? Калі?” сярод навучэнскай моладзі “Сустрэча-2012” прайшоў у райцэнтры

1859 0 05:40 / 14.03.2012
Адкрыты абласны турнір гульні “Што? Дзе? Калі?” сярод навучэнскай моладзі “Сустрэча-2012” прайшоў у райцэнтры. 18 каманд з Гомеля, Рагачова, Светлагорска і Жлобіна спаборнічалі за права называцца самымі разумнымі і кемлівымі. “Сустрэча” прайшла на базе жлобінскай сярэдняй школы № 5. І гэта не выпадкова. Настаўнік гісторыі гэтай навучальнай установы Сяргей Пагрыбецкі — каардынатар школьнага турніру, які праводзіўся ў Жлобіне ўжо ў шосты раз. Як паведаміла начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Вераніка Цімошына, за час свайго існавання спаборніцтва сярод школьнікаў стала даволі папулярным. Як доказ таму і з’яўленне новай намінацыі. Упершыню ў гэтым годзе праводзілася дзіцячая гульня, удзел у якой прынялі вучні 5 — 7 класаў. Самымі эру­дзіраванымі ў гэтай групе сталі школьнікі са Светлагорска — каманда “Crazy people”. Пераможцамі інтэлектуальнага турніру ў старэйшай групе (10 — 11 класы) сталі гаспадары — жлобінская каманда “Стэплер”. Першае месца сярод школьнікаў 8 — 9 класаў заваяваў “Овертайм” з Гомеля.
Новости регионов

0 Обсуждение Комментировать