Вверх


На арбіце Макаёнка

762 0 22:00 / 17.11.2010
У аграгарадку Журавічы адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя 90-годдзю славутага драматурга Андрэя Макаёнка. Да помніка класіку землякі ўсклалі вянкі і кветкі. Затым у сельскім Доме культуры работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі прадставілі літаратурна-мастацкую праграму “Я — сын вёскі”. Вучні мясцовай школы паказалі ўрывак з камедыі А. Макаёнка “Лявоніха на арбіце”. Адметнай падзеяй стаў удзел у свяце народных вакальных калектываў “Радасць” з Доўска і “Пяшчота” з Гадзілавічаў.
0 Обсуждение Комментировать