Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

На бібліятэчных паліцах з’явілася кніга Міколы Купрэева “Палеская элегія”

1964 0 22:19 / 18.03.2016
У кнізе ідзе размова і пра многія населеныя пункты Рагачоўшчыны: Ямнае, Доўск, Стары Крыўск, Хмелянец, Гадзілавічы, Вікоў. Творы тычацца жыцця родных і блізкіх пісьменніка, якi нарадзiўся ў вёсцы Ямнае Рагачоўскага раёна 25 мая 1937 года. Тут перажыў ваеннае ліхалецце. А пасля Вялікай Айчыннай вайны яго сям’я пераехала на Палессе. Пяць аповесцей аўтабіяграфічнага характару напісаны напрыканцы мінулага стагоддзя. Не зважаючы на заўчасную смерць пiсьменнiка  ў 2004 годдзе, жыццё яго твораў, па сутнасці, толькі распачынаецца, адзначыў член  пісьменніцкай арганізацыі вобласці Міхась Сліва на сайце райвыкаканкама.


Рогачёвский район

0 Обсуждение Комментировать