Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Застылыя жыхары сонечнага горада

9377 0 00:04 / 29.03.2015
У горадзе Светлагорску нельга і кроку ступіць, каб не ўбачыць якую-небудзь цікавую скульптуру. Абышоўшы некалькі вуліц, я вырашыў сабраць як мага больш здымкаў каменных фігур і даведацца аб іх паходжанні ў мясцовым краязнаўчым музеі. 
Дырэктар музея Ірына Заяц пазнаёміла мяне з майстрам Аляксандрам Камардзіным. Харызматычны скульптар хацеў адрамантаваць свой аўтамабіль у той дзень, аднак жаданне расказаць аб светлагорскіх скульптурах пераважыла. 
— Хочаце даведацца, чаму іх шмат? — завёў дрыготкі рухавік майстар. — Насамрэч у нашым горадзе неаднойчы праходзілі пленэры скульптараў. Потым плён працы кожнага заняў свае месца ў горадзе. Вы ўбачыце іх на набярэжнай, на плошчы перад райвыканкамам, побач са школай мастацтваў і ў іншых месцах. Зараз пакажу. 
IMG_0589.JPG
Жамчужына Сусвету. Аляксандр Камардзін, 2006
Першай на плошчы нас сустракае “Жамчужына Сусвету”, якая створана рукой майго спадарожніка. Абстрактная выява з Зямлёю ў цэнтры, быццам бы закручанай у сонечным ветры. 
Помнік Раману Шацілу — гэта праца Эдуарда Астаф’ева. Яго помнік Францыску Скарыне ўпрыгожвае Прагу
— Ты бачыш вакол планеты толькі электрамагнітныя віхуры, але я ўкладаў у скульптуру больш глыбокі сэнс, — распавёў Аляксандр. — Напрыклад, калі глядзець на яе з аднаго боку, гэтыя касмічныя ветры нагадваюць бабульку, якая клапатліва прыціснула планету да сэрца. Яна старая, нібыта Сусвет, разумееш? З другога — маладую жанчыну. Яна песціць і ахоўвае нашу Зямлю, як маці — дзіця. 
IMG_0603.JPG
IMG_0605.JPG
Моцнае ўраджанне ў мяне выклікала скульптура Камардзіна “Красаванне”. Светлагорцы добра ведаюць драўляную ладную дзяўчыну насупраць кінатэатра “Юнацтва”. Але калі падысці да ее зусім блізка, бачна ўся прыгажосць твору майстра. У працы над фігурай з асаблівым трапятаннем Аляксандр паставіўся да яе твару. 
IMG_0667.JPG
Красаванне. Аляксандр Камардзін, 2004
— А тут таксама схаваны сэнс? — цікаўлюся. 
— Сэнс ёсць, але не схаваны насамрэч. Бачыш, што яна трымае? 
— Кветку. 
— Гэта кветка для яе не звычайная расліна, а сэнс існавання. Пабач: дзяўчына наогул падобная на кветку. Стройная, як сцяблінка, і твар быццам квітнее. Дарэчы, адкуль расце кветка? 
— Расце з жывата, як дзіцятка. 
— Вось табе і красаванне. Красаванне жыцця ўвогуле. 
IMG_0680.JPG
Наступную фігуру стварыў сябар Аляксандра — Андрэй Асташоў. Мы спыніліся перад “Прынцэсай сонечнага горада”. Майстар — спахмурнеў... 
— Дазвольце, я зраблю здымак, дзе вы побач з гэтай скульптурай. Няхай вандалы адчуюць, як іх дзеянні выглядаюць з іншага боку. 
IMG_0634.JPG
— Той, хто гэта робіць, не паважае свой горад і нашу працу. 
Твар мармуровай дзяўчынкі зламыснікі пабілі вострымі прадметамі і размалявалі маркерам. 
IMG_0642.JPG
IMG_0643.JPG
— Вандалы не хочуць ведаць, што зрабіць скульптуру — гэта вялікая праца, а знішчыць ці сапсаваць — зусім не высакародны ўчынак. Дарэчы, як ствараюцца цуды з каменю і мармуру? 
— Спачатку суцэльны камень пілую балгаркай. Потым дзесьці малатком і зубілам пастукаю, дзесьці вадой абмыю, шліфую, дзе патрэбна. 
IMG_0645.JPG
Прынцэса сонечнага горада. Андрэй Асташоў, 2004
— А як з майстэрні перавезці гэтакі гмах на новае месца? Ён жа больш за тону важыць! 
— Жартуеш? Іншыя скульптуры, як некалькі такіх машын, — паказаў ён на сваю Audi. — Патрэбны спецыяльная тэхніка, пад’ёмны кран. Аднак усе намаганні нездарма. У горадзе стала менш непрывабных месцаў, і там, дзе раней можна было прайсці міма, зараз людзі спыняюцца, разглядваюць. Кожны шукае ў скульптурах нешта сваё. Напрыклад, ты ўбачыў у маёй “Жамчужыне Сусвету” сонечны вецер, а я — жанчыну. 
IMG_0849.JPG
Па дарозе заўважылі вялізную кампазіцыю “Юнацтва” Віктара Смоляра, які, дарэчы, займаўся аднаўленнем магільнага склепа Паскевічаў у Гомелі. 
Можа, Гомелю таксама звярнуцца да пленэраў, каб майстры маглі ўвасобіць свае ідэі ў творах, якія таксама ўпрыгожылі б наш горад? 
Самая вядомая скульптура Светлагорска — помнік Раману Шацілу — першаму, паводле пісьмовых крыніц, шацілкаўцу (Шацілкі — старая назва гарадскога пасёлка, на месцы якога пабудаваны Светлагорск). Гэта праца Эдуарда Астаф’ева. Яго помнік Францыску Скарыне ўпрыгожвае Прагу. 
IMG_0663.JPG
Раман Шаціла. Эдуард Астаф'еў, 2006
P. S. Светлагорск — адзін з нешматлікіх пастсавецкіх гарадоў, у якім ніколі не было помніка Леніну. Дакладней, яго вырабілі на пачатку дзевяностых, але так і не ўсталявалі. Хтосьці з жыхароў прапанаваў прадаць помнік, хтосьці абураўся, як можна не паставіць помнік правадыру сусветнага пралетарыяту! У выніку помнік разладу пераплавілі ў звон-набат, які ўсталявалі на месцы брацкай магілы савецкіх салдат.
IMG_0966.JPG
Звон-набат. Уладзімір Слабодчыкаў, Ігар Марозаў, 2005
IMG_0982.JPG
IMG_1008.JPG  Іншыя скульптуры:
IMG_0518.JPG
Праметэй. Віктар Смоляр, 1980-е гг.
IMG_0544.JPG
Памяць. Эдуард Астаф'еў, 2004
IMG_0549.JPG
IMG_0553.JPG
IMG_0586.JPG
Паўлін. Валерый Казлоўскі, 2007
IMG_0621.JPG
Зубр. Аляксандр Камардзін, 2007
IMG_0715.JPG
Мысляр. Сяргей Вазісаў, 2004
IMG_0730.JPG
IMG_0731.JPG
Маманценак. Сяргей Вазісаў, 2005
IMG_0747.JPG
Рамантычны сон. Андрэй Вараб'ёў, 2004
IMG_0756.JPG
Сірын. Аляксандр Навасёлаў, 2006
IMG_0764.JPG
IMG_0767.JPG
Алея Герояў. Віктар Смоляр, 1993
IMG_0779.JPG
Паэт. Уладзімір Конанаў, 2007
IMG_0780.JPG
IMG_0798.JPG
Фауна. Карней Аляксееў, 2005
IMG_0801.JPG
IMG_0815.JPG
Мастацтва. Эдуард Астаф'еў, 2005
IMG_0829.JPG
Дакрананне. Аляксандр Камардзін, 2005
IMG_0832.JPG
IMG_0844.JPG
IMG_0898.JPG
Цмок. Валерый Малахаў, 2006
7783e860..2006.jpg
Радавое гняздо. Міхаіл Місавец, 2006
IMG_1052.JPG
Майстра і чаляднік. Аляксандр Камардзін, 2007
Фото аўтара
Светлогорский район

0 Обсуждение Комментировать