Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

В музее Фотографии откроется выставка Артема Гусев

2509 0 00:35 / 04.04.2018
4 красавіка у Музеі гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны адкрыецца фотавыстава Арцёма Гусева «Назіраючы за Богам».
Прапануем Вашай увазе фотавыставу палесскага фатографа Арцёма Гусева, што ўяўляе сабой вопыт назірання за сімваламі хрысціянскай культуры ў побытавым асяродку. Некалькі гадоў таму аўтар звярнуў ўвагу на цікавую акалічнасць — добра вядомыя ўвасабленні біблейскіх персанажаў і асоб, што ўшаноўваюцца Царквой, могуць распавесці шмат новых найцікавейшых гісторый, калі пашырыць свой позірк і разглядаць іх ў кантэкстце асяродку. Навакольныя рэчы, такія знаёмыя ў паўсядзённым жыцці, становяцца нібыта новымі сюжэтнымі лініямі: металічная агароджа метафарычна ператвараецца ў краты, драўляныя брусы — у новае распяцце для Ісуса Хрыста, а паміраючае дрэва — неразуменнем на шляху златавуста Кірылы Тураўскага. Часам здаецца, што сфатаграфаваныя сюжэты ёсць ні што іншае, як выпадковасць. Бадай, так яно і ёсць, але не забывайцеся: выпадковаць — псеўданім Бога...
Арцём Гусеў — нарадзіўся і жыве ў горадзе Петрыкаве, што на Палессі ў Гомельскай вобласці. Скончыў гістарычны факультэт і магістратуру ГДУ імя Францыска Скарыны, у часы студэнцтва захапіўся археалогіяй і фатаграфіяй. Працаваў настаўнікам. У сучаснасці з’яўляецца фотакарэспандэнтам газеты «Петрыкаўскія навіны».
Выставки

0 Обсуждение Комментировать