Прямая линия ГП

Архив прямых линий


Ваше мнение

Без чего вы не сможете прожить?

Результаты голосования

Loading ... Loading ...

•Архив голосований

Блицопрос

Что делает семью счастливой?

Олег Криволапов, главврач Гомельского медико-генетического центра «Брак и семья»:
— На мой взгляд, это доверие, любовь и уважение. В любви рождаются любимые дети, доверие помогает избегать ненужных конфликтов, а уважение — достигать...

Все блицопросы

Вопрос—ответ

Все вопросы-ответы

Письма читателей

  • Отзовись, Андрей, или Почему так воздается за добрые дела

    «Героиня публикации „Квартира с последствиями“ очень сильно расстроена тем, что за приватизацию жилья ей сегодня придется платить почти 60 миллионов рублей. Хотя два года назад приватизация двухкомнатной квартиры тянула только на 22 миллиона. Разве это трагедия? А не хотите однокомнатную квартиру за 160 миллионов рублей да плюс проценты за кредит? Сегодня 60 — 66 миллионов рублей на пять — десять лет приватизации без процентов за двухкомнатную квартиру сумма вполне подъемная».

Все письма

Патэрсан абраў Волю

Калі б знялі фільм пра тое, як закахаліся бразільскі хлопец і беларуская дзяўчына, гледачы падумалі б, што гэта гісторыя далёкая ад рэчаіснасці: такое магло прыйсці ў галаву хіба што сцэнарысту з багатай фантазіяй. Занадта шмат неверагодных супадзенняў ды выпадковасцяў, якія на працягу некалькіх гадоў вялі іх насустрач адзін аднаму.

Нягледзячы на тое, што бацькі Волі пераехалі жыць з Наваполацка ў Маскву, гэта не адбілася на пачуццях дзяўчыны да сваёй Радзімы, хіба што яшчэ больш стала любіць Беларусь з яе традыцыямі, культурай, мовай.

Партугальскі пачала выву­чаць гады два таму, калі Бразіліяй асабліва не цікавілася. Проста хацела авалодаць яшчэ адной мовай і чамусьці выбрала менавіта гэту. Яна нават знайшла ў кнігарні «Капітаны пяску» Жоржы Амаду, каб чытаць у арыгінале. Дарэчы, менавіта па гэтаму раману пастаўлены вядомы фільм «Генералы пяшчаных кар’ераў». Кніга так захапіла, што Воля па­прасіла матулю, якая збіралася ў камандзіроўку ад турфірмы ў Рыо-дэ-Жанейра, прывезці адтуль і іншыя кнігі гэтага бразільскага пісьменніка.

— Калі прачытала «Мёртвае мора», у мяне быў такі выбух эмоцый! — кажа Воля. — Гэты раман і ў перакладзе чытаецца выдатна, але толькі ў арыгінале адчуваеш унікальны аўтарскі стыль — закалыхвальны і захапляльны адначасова.

Праз нейкі час дзяўчыне прапанавалі ва ўніверсітэце выбраць краіну, у якой яна жадала б праходзіць стажыроўку па міжнароднай праграме абмену студэнтамі. Не задумваючыся, яна вырашыла ехаць у Баія — штат Бразіліі, адкуль родам Жоржы Амаду, каб працаваць у яго музеі. Да таго часу яе ўжо вабіла Бразілія, і было жаданне спазнаваць яе ўсё глыбей.

Тым часам на іншым кантыненце, у сонечным горадзе Салвадор, дзе заўсёды толькі лета, у лінгвістычным універсітэце навучаецца бразілец Патэрсан, які з дзяцінства закаханы ў неіснуючы зараз СССР.

— Калі быў яшчэ хлапчуком, чытаў кнігі пра гэтую велізарную дзяржаву, і мяне гэта так уражвала: уяўляў сабе моцных, валявых, справядлівых людзей і марыў быць савецкім.

Патэрсан таксама, як і Воля, спасцігаў незнаёмую для сябе культуру па кніжках. Нягледзячы на тое, што курсаў па вывучэнні рускай мовы ў яго горадзе не было і што мова ўвогуле не папулярная ў Бразіліі, пачаў спампоўваць аўдыякніжкі ў Інтэрнэце ды вывучаць яе самастойна.

Два гады таму Патэрсан таксама выбіраў краіну, у якой хацеў бы стажыравацца. У яго была магчымасць ехаць у ЗША, Францыю, Партугалію, але паехаў у расійскі горад Іжэўск. Зразумела ж, Патэрсан быў некалькі расчараваны: сучасная Расія мала нагадвала СССР, пра які ён так марыў у дзяцінстве.

— Гэта ўжо зусім іншая краіна, дзе ёсць Макдональдс, дзе слухаюць папсу, дзе многія нават не ведаюць сваёй гісторыі. Я неаднаразова пытаў пра халодную вайну, чаму распаўся Савецкі Саюз, але не атрымліваў адказаў. Гэта было дзіўна. Але ў цэлым успаміны засталіся добрымі.

Было б зусім нядзіўна, калі б Патэрсан і Воля сустрэліся дзесьці ў Амерыцы ды мелі б зносіны паміж сабой на ангельскай мове, якую ведае амаль што кожны малады чалавек.

Але яны пазнаёміліся ў бразільскім горадзе Салвадор. Воля ехала туды з цвёрдай упэўненасцю, што не сустрэне аніводнага, хто валодае рускай. І ўжо на другі дзень знаходжання ў Бразіліі сустрэлася з Патэрсанам. Была вельмі здзіўлена, калі пачула рускую гаворку, прычым амаль што без акцэнту.

У той дзень фэст культур пачаўся з таго, што кожны са студэнтаў распавядаў пра сваю краіну. У Волі іх было дзве: ехала ад маскоўскай арганізацыі, таму прэзентавала Расію, ну і, канешне ж, не забыла і пра родную Беларусь.

— Калі яна назвалася, я адразу падумаў: Воля — гэта скарачэнне ад якога імя? — смяецца, успамінаючы іх першую сустрэчу, Патэрсан. — Першае, што прыйшло ў галаву, — Павел Воля.

У той дзень Воля адчувала сябе кепска, захварэла і думала толькі пра адно: дзе б выпіць кубак гарачай гарбаты. А Патэрсану таго й трэба: дзяўчына адразу яму спадабалася, і ён выкарыстаў шанец пазнаёміцца бліжэй — запрасіў яе да сябе ў госці.

Але нечаканасці працягваліся. Дома ў Патэрсана была мятная гарбата, якую падарыў яму… хлопец з Гомеля Кірыл Краўцоў. З ім Патэрсан пазнаёміўся дзякуючы анлайн сэрвісу CouchSurfing, які аб’ядноўвае больш за 3 мільёны чалавек з усяго свету, гатовых даць прытулак вандроўцам. Менавіта Кірыл падчас свайго падарожжа аўтастопам спыніўся ў Патэрсана і быў першым знаёмым беларусам у жыцці бразільца.

Каўчсёрфер Патэрсан у Бразіліі. Фота Кірыла Краўцова

— Калі Патэрсан сказаў мне, што ў яго знакамітыя «табурэтачныя» падарожнікі спыняліся, я была ў аўце, — успамінае Воля.

 

З таго часу Воля і Патэрсан не расстаюцца. Воля закахалася не толькі ў яго, але і ў Бразілію, яе музыку, традыцыі, пазітыўных жыхароў, якія ўмеюць атрымліваць асалоду ад кожнага моманту жыцця.

Праз паўгода, калі стажыроўка Волі скончылася, яна прапанавала Патэрсану ехаць разам з ёю, вельмі хацела паказаць свайму каханаму Беларусь.

— Калі мы прыехалі ў Маскву да маіх бацькоў і сказалі, што збіраемся ў Гомель, матуля здзі­вілася: навошта вам туды? «Там у вёсачцы Чырвоны Кастрычнік жыве сябра Патэрсана», — кажу. Трэба было бачыць выраз яе твару! — смяецца Воля.

Да сустрэчы з Кірылам Патэрсан нават не чуў пра існаванне Беларусі, і калі б год таму яму сказалі, што ён паедзе туды, ні за што б не паверыў.

У нашай краіне бразільскі студэнт, які валодае шасцю замежнымі мовамі, вельмі сур’ёзна ўзяўся за вывучэнне беларускай, якая, па вялікім рахунку, наўрад ці спатрэбіцца яму ў жыцці. Зразумела ж, што робіць ён гэта выключна дзеля сваёй каханай, каб быць яшчэ бліжэй да яе. Кажа, што мова яму вельмі падабаецца, мілагучная.

— Мы да заўтра застанемся ў Гомелю? — пытаецца Патэрсан.

— У Гомелі, — папраўляе строгая настаўніца Воля, якая не прапускае аніводнай памылачкі.

— У Мінску, але ў Гомелі, чаму так? — вось так фундаментальна падыходзіць да справы закаханы ў яе бразілец.

Воля з Патэрсанам пабывалі ў розных куточках Беларусі. Больш за ўсё хлопцу спадабаўся падарунак Волінай бабулі — палатняная кашуля з беларускім арнаментам, апрануў яе адразу ж. Засталіся моцныя ўражанні ад Брэсцкай крэпасці, ад купання ў ледзяной палонцы разам са сваім «беларускім братам» Кірылам, ад смачных нацыянальных страваў.

Яшчэ ў Бразіліі Патэрсан зацікавіўся беларускім гуртам «Стары Ольса», музыку якога выпадкова знайшоў у Інтэрнэце. Калі дазнаўся, што ў Гомелі адбудзецца свята дуды з удзелам яго любімага гурта, нягле­дзячы на люты мароз, прыехаў з Мінска толькі дзеля таго, каб паслухаць «Старога Ольсу». На канцэрт яны з Воляй прыйшлі ў беларускіх вышыванках ды выглядалі вельмі шчаслівымі.

Потым за кулісамі пазнаёміліся з заснавальнікам гурта Зміцерам Сасноўскім.

Кожны дзень гэтых закаханых напоўнены сэнсам. Яны не мо­гуць наглядзецца адзін на аднога ды нагаварыцца.

Ёсць меркаванне, што людзі рознага менталітэту ніколі не будуць разумець сваіх каханых так, як іх суайчыннікі. Пасля знаёмства з гэтай парай становіцца ясна, што гэта не што іншае, як адзін з штампованых стэрэатыпаў. Не факт, што да такой гармоніі, якая існуе паміж гэтымі двума, змогуць прыйсці нават каханыя, якія выраслі ў адной пясочніцы. Патэрсану і Воле не пагражае непаразуменне, бо яны ўспрымаюць адзін другога яшчэ і як часціну сваёй Радзімы, што дазваляе спасцігаць свае карані ды далучацца да культуры свайго каханага. Ім ніколі не будзе сумна разам, бо гэта бясконцы працэс. Дарэчы, само каханне, калі яно сапраўднае, бязмежнае — ва ўсіх сэнсах.

 

P. S. Калі развітвалася з Патэрсанам і Воляй на чыгуначным вакзале, фатаграфавала іх.

Ужо дома заўважыла на адным здымку, дзе яны махаюць мне з акна купэ, куды толькі ўвайшлі, надпіс на шкле «Я тебя люблю». Яшчэ адно супадзенне ці знак зверху?

Хутка ім мае быць расстанне, Патэрсану трэба вяртацца на бацькаўшчыну. Але пачуцці, калі яны моцныя, на адлегласці ўзгарацца з новай моцаю. Зрэшты, гэтым летам Воля збіраецца паступаць у магістратуру таго ўніверсітэта, дзе вучыцца яе любы.

Читайте также:

Наталья Пригодич

Фото: автора

Комментарии (13)

Просмотров: 2 683


Поделиться:



 
 

Понравился материал? Подпишись на RSS обновления

Также можно подписаться на обновления комментариев к данному материалу.

Комментарии (13)

  1. Топ
    14.02.2012 • 13:12

    Сосна выглядит оху..удивлённым))
    Андусь, з валянцiнам вас с Патэрсанам! =)

  2. Юрий
    16.02.2012 • 9:12

    Уважаемая госпожа Наталья!!! Сказать Вам честно!? Материал…просто…ШИКАРНЫЙ!!! З якой шчырасцю Вы яго падалі!!! Гэта цудоўна! Дзякуй.
    Я ўжо ў які раз здзіўляюся: чаму артыкулы Наталлі Прыгодзіч заўсёды такія чытаныя? У чым сакрэт?
    Наталля, прабачце мяне. Я ведаю, што не прыгожа задаваць такія пытанні, але…Колькі складае заробак журналіста «Гомельскай праўды»?

  3. 16.02.2012 • 10:03
    Ответ автора:

    Паважаны Юры, вельмі прыемна! :) Калі пішу артыкулы, ніколі не думаю пра ганарары. Ні-ко-лі!!! Ці паверыце, няма ніякага арыфметычнага разліку тыпа «а напішу-ка я вось гэта і атрымаю шмат грошай!»
    Журналістыка – хутчэй мой лад жыцця, чым праца :) ))

  4. Юрий
    16.02.2012 • 10:54

    Дзякуй, даражэнькая Наталля!!!
    Але, нажаль, на маё пытанне Вы не адказалі. Усё разумею. Так сказаць: прыгожа выкруціліся. Вы – Прафесіянал.
    Плёну і поспехаў Вам, наша даражэнькая Наталля!!!

    • Наталья Пригодич
      16.02.2012 • 13:12

      дзяк!:))

  5. Яўген Меркіс
    18.02.2012 • 20:41

    Вельмі цікавы і пазітыўны артыкул!

    Адзінае што так і не зразумеў ці беларускамоўная Воля (па ўсім відаць што так, але неяк у артыкуле гэта не адзначана)?!?

    Плёну Вам, спадарыня Прыгодзіч, і надалей у Вашай журналісцкай працы!
    ;)

    • Наталья Пригодич
      18.02.2012 • 21:56

      Так, Яўген, беларускамоўная)) Менавіта таму Патэрсан і вывучае беларускую :) У артыкуле гаворыцца, што менавіта Воля яго вучыць. Больш за тое, пры знаёмстве з расейцамі ды людзьмі іншых нацыянальнасцяў яна ніколі не выкарыстоўвае імя «Оля», – выключна Воля.

  6. Надзея
    19.02.2012 • 23:09

    неверагодная гісторыя! дзякуй аўтару!:)
    але такое адчуванне, нібыта артыкул на буларускую перакладалі якім гугл-транслэйтам.(

    • Наталья Пригодич
      20.02.2012 • 8:01

      Надзея, буду вельмі ўдзячная, калі Вы дасце мне майстар-клас :) Без сцёбу! Вам не спадабалася пабудова фраз, агульны стыль альбо ўжыванне нейкіх русізмаў?)

    • Wojciech
      20.02.2012 • 10:10

      Вы адмыслова робіце памылкі (б_у_ларускую), каб падумалі, што не карыстаецеся перакладчыкам? ;)
      Мне спадабалася мова. Робат-перекладчык забіў бы дух гэтага артыкулу.

  7. Nil
    20.02.2012 • 0:40

    Ого-го! Што я бачу ў «Гомельскай Праўдзе»! Прыемна здзіўленая!

  8. Яўген Якавенка
    20.02.2012 • 13:17

    Ніякага тут гугл-транслэйту няма. Мова жывая зь яе жывымі эээ… недакладнасьцямі – так скажам.
    Дзякуй вялікі, спадарыня Натальля!
    Вельмі цікавая гісторыя. На канцэрце гэтая пара сядзела зусім побач. Я, халера, не дадумаўся паразмаўляць зь імі.
    Адразу відаць, што гэта ваш лад жыцьця.

    Раблюся вашым прыхільнікам.

    ;-)

    • 20.02.2012 • 14:30
      Ответ автора:

      Вялікі дзякуй усім за добрыя словы. Да любой крытыкі стаўлюся нармальна – гэта лепш, чым ігнор ;) ))
      Самае галоўнае, артыкул спадабаўся Волі з Патэрсанам, для мяне гэта было найважнейшым :)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

  • 17 мая 2012, четверг
  • USD 8170 • EUR 10370
    • Гривна

      1014.59 UAH
    • Доллар США

      8170 USD
    • Евро

      10370 EUR
    • Российский рубль

      264 RUB
  • Гомель 11 ... 13

    18 мая 2012, 03:00, пятница
    ясно, без осадков

    11 ... 13


    18 мая 2012, 09:00, пятница
    пасмурно, без осадков

    13 ... 15


    18 мая 2012, 15:00, пятница
    пасмурно, без осадков

    15 ... 17


    18 мая 2012, 21:00, пятница
    малооблачно, без осадков

    12 ... 14


    Предоставлено Gismeteo.Ru

  • Гороскоп
    Выберите знак:

    Овен

    Чего-то сегодня будет много. Даже слишком. Чего именно - не известно, но, будем надеяться, не неприятностей.
    Сегодня вам не стоит быть излишне подозрительным. В кои-то веки с вами будут совершенно искренни, зачем же все портить, высказывая сомнения?
    Сегодня желание получить что-то не прилагая к этому усилий может удовлетвориться, но это лишит вас некоторых перспективных возможностей. Подумайте, столь ли ценна для вас халява.
    Сегодня хорошие идеи будут посещать не только вашу гениальную голову. Среди тех, которые иногда озвучивают окружающие, тоже иногда попадаются неплохие экземпляры. Учитывайте это.

    Гороскоп предоставлен сервисом http://ignio.com