Савет абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” падвёў вынікі юбілейнага абласнога конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!”

05.05.2021
Гэты конкурс мае сваю гісторыю — наладжаны ў 15 раз і з’яўляецца сярод навучэнцаў агульнаадукацыйных школ Гомельшчыны дастаткова папулярным.

Творчае спаборніцтва, якое праводзіцца з мэтай стымулявання чытацкіх інтарэсаў школьнікаў, павышэння цікавасці да выразнага чытання мастацкіх твораў, а задачамі з’яўляецца прапаганда твораў пісьменнікаў Гомельшчыны, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны і роднаму краю, духоўнаму багаццю рэгіёна, якія адлюстроўваюць пазітыўныя бакі нашай рэчаіснасці, арганізоўвае і праводзіць Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі” пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

У 2021 годзе ў конкурсе (былі наладжаны школьныя, раённыя і абласны туры) вучні агульнаадукацыйных школ ад 12 да 17 гадоў самастойна выбіралі мастацкія творы народных пісьменнікаў Беларусі Івана Шамякіна і Івана Мележа, а таксама творы сучасных празаікаў, якія пражываюць на тэрыторыі вобласці і абавязкова з’яўляюцца членамі абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Як адзначылі ў савеце аддзялення, на працягу чатырох месяцаў у спаборніцтве бралі ўдзел звыш тысячы юных чытальнікаў, а на абласны тур, які праходзіў у фармаце анлайн, было даслана больш 30 відэазапісаў пераможцаў раённых тураў. Экспертнае журы, у складзе якога былі вядомыя пісьменнікі, журналісты, артысты тэатра і кіно, ажыццявіўшы прагляд дасланых відэаролікаў, якраз напярэдадні вялікага і святога свята для кожнага беларуса – Дня Перамогі – вызначыла лепшых чытальнікаў, а рашэнне аб прысваенні званняў фіналістаў і лаўрэатаў было прынята непасрэдна саветам абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

У пісьменніцкай суполцы падкрэслілі, што творы класікаў беларускай літаратуры, як уключаныя ў школьную праграму па літаратуры, так і рэкамендаваныя для пазакласнага чытання, з задавальненнем чытаюцца сённяшнімі школьнікамі. Каля 45% выйшаўшых у раённыя і абласны фіналы чытальнікаў выбралі менавіта творы народных пісьменнікаў Шамякіна і Мележа. Разам з тым, ёсць вялікая цікавасць і да твораў пісьменнікаў-сучаснікаў – Уладзіміра Гаўрыловіча, Васіля Ткачова, Раісы Дзейкун, Ганны Атрошчанкі, Валянціны Кадзетавай-Арэставай і іншых.

У ліку фіналістаў юбілейнага конкурсу – 15 лепшых чытальнікаў з розных куточкаў Гомельшчыны. Гэта:

Ханецкая Карына Сяргееўна, вучаніца 9 класа, дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 12 г.Мазыра». Іван Мележ. Урывак з рамана “Людзі на балоце”. Настаўніца - Латышава Алена Пятроўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Дамашкевiч Мiкiта Аляксандравiч, вучань 11 класа, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г.Тураў”. У. Гаўрыловіч. Урывак з аповесці “Анёлак мой, Анёлак”. Настаўнік – Русая Жана Іванаўна.

Смялоў Уладзіслаў Сяргеевіч, вучань 7 класа, дзяржаўная ўстанова адукацыі «Губіцкая базавая школа Буда-Кашалёўскага раёна». Васіль Ткачоў «Скарга». Настаўнік – Белянок Ірына Валер’еўна.

Саханава Юлія, вучаніца 8 класа, Матнявіцкі яслі-сад-базавая школа Чачэрскага раёна. Уладзімір Гаўрыловіч. Урывак з апавядання “Агледзіны”. Настаўнік - Радзькова Ганна Іванаўна.

Усціновіч Іван Аляксандравіч, вучань 5 класа, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа №1 г. Светлагорска”. Уладзімір Гаўрыловіч. Урывак з аповесці дзяцінства “Краіна Валодзькава”. Настаўнік – Жураўлевіч Анастасія Адамаўна.

Ткачоў Уладзіслаў Дзмітрыевіч, вучань 11 класа, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Чырвоненская сярэдняя школа” Жыткавіцкага раёна. Урывак з апавядання І.П. Шамякіна “Непрыгожая”. Настаўнік – Кошман Таццяна Анатольеўна.

Дзенісюк Ганна Вячаславаўна, ДУА “Глінішчанскі дзіцячы сад – сярэдняя школа імя І.П.Мележа, 10 клас. Іван Паўлавіч Мележ. Урывак з рамана “Людзі на балоце”. Настаўнік – Гардзіенка Галіна Мікалаеўна.

Свечнікава Ганна Мікалаеўна, СШ №2 г. Рэчыца, 10 А клас, І. Шамякін. Трывожнае шчасце. Настаўнік – Доўжык Галіна Іванаўна.

Навіцкая Мілана Ігараўна, дзяржаўная ўстанова адукацыі “СШ №5 г. Добруша”, 10 клас. Іван Шамякін. Урывак з аповесці “Трывожнае шчасце”. Настаўнік – Куліцкая Алеся Юр'еуна.

Галавач Дар’я Пятроўна, гімназія г. Калінкавічы,10 клас, Іван Шамякін. “Злая зорка”. Настаўнік – Гоган Марыя Васільеўна.

Казакова Арына Вячаславаўна, ДУА «СШ №52 г.Гомеля», 7 класс. Васiль Ткачоў. «Мабiльная выдатнiца». Настаўнік – Лынеўская Тамара Валер’еўна.

Рафаловіч Дар’я Іванаўна, вучаніца 9 класа, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Лельчыцкая раённая гімназія”, І.Шамякін “Непаўторная вясна”. Настаўнік – Алесіч Надзея Адамаўна.

Бабкова Ганна Мікалаеўна, 10 клас, дзяржаўная установа адукацыі “Сярэдняя школа №9 г.Жлобіна, І.Мележ. Урывак з рамана “Людзі на балоце”. Настаўнік – Майсейкова Ала Уладзіміраўна.

Адзінец Вікторыя Аляксандраўна, 7 клас, ДУА “Акцябрская раённая гiмназiя”. Віктар Лоўгач “Кант падвёў”. Настаўнік – Крэч Таццяна Сяргееўна.

Брэгід Алена Юр’еўна, 11 клас, СШ №25 імя Царыкава, г. Гомель. Іван Шамякін. Непаўторная вясна. Настаўнік – Зэкава Маргарыта Аляксандраўна.

Фіналісты і іх настаўнікі запрошаны 22 мая 2021 года ў г. Гомель для ўдзелу ў літаратурных мерапрыемствах фестывалю “#ЧЫТАЙГОМЕЛЬ”. У праграме: 11.00 – 14.00 – прывітанні пісьменнікаў вобласці, уручэнне узнагарод, выступленні фіналістаў, творчыя кансультацыі, наведванне выстаў і мерапрыемстваў фестываля. Збор фіналістаў конкурсаў будзе ажыццяўляцца з 10.30 да 11.00 у актавай зале Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна (трэці паверх). У якасці падарунка фіналісты і лаўрэаты атрымаюць кнігі з аўтографамі гомельскіх празаікаў.