Жыхары Гомельшчыны удастоены высокіх узнагарод

22.05.2023
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ордэнам Маці ўзнагароджаны:


ГЛУШАНЬ Надзея Мікалаеўна – хатняя гаспадыня, г. Жыткавічы;

ГРЫНЕВІЧ Марыя Сяргееўна – бухгалтар Ельскага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Ельскі лясгас»;

ДЗЕДУХ Ізабела Сяргееўна – настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі «Мазырская дзіцячая школа мастацтваў № 3»;

ДЗЯМІДЗЕНКА Ірына Станіславаўна – хатняя гаспадыня, аг. Холмеч Рэчыцкага раёна;

ІГНАЦЕНКА Таццяна Іванаўна – фельчар ААТ «Імя Жукава», Брагінскі раён;

КСЯНДЗОВА Вольга Рыгораўна – ліфцёр установы «Гомельскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер»;

ЛАРЫЁНАВА Алена Фёдараўна – прадавец прыватнага гандлёва-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Капыловіч і К», г. п. Лельчыцы;

НАГОРНАЯ Марыя Васільеўна – хатняя гаспадыня, г. Мазыр;

ПАШЫНСКАЯ Антаніна Міхайлаўна – вахцёр КЖУП «Мазырскі райжылкамгас»; РАМАНІВА Аксана Аляксандраўна – урач-алерголаг-імунолаг аддзялення алергалогіі і імунапаталогіі дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека», г. Гомель;

РЭЧЫЦ Людміла Рыгораўна – сацыяльны работнік установы «Ельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»;

ШАРАМЕТ Іна Уладзіміраўна – жывёлавод па доглядзе за жывёламі КСУП «Эксперыментальная база «Стралічава», Хойніцкі раён.

Аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, дасягненне значных паказчыкаў у службовай дзейнасці ДЗЁШЫНУ Яўгенію Міхайлавічу – першаму намесніку Мазырскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Гомельскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», падпалкоўніку ўнутранай службы.