Вечар сямейнага чытання «Бацькоўскі дар» прайшоў у Гомельскім палацава-паркавым ансамблі

27.06.2023
Мерапрыемства было прысвечана прэзентацыі кнігі «Бацькоўскі дар», якая расказвае пра творы двух вядомых беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў – Янкі Купалы і Якуба Коласа. Класікам у мінулым годзе споўнілася б 140 гадоў. А таксама больш глабальнай тэме – праблеме дзяцей і гаджэтаў. У якасці гасцей былі запрошаны сем’і з прыёмнымі дзецьмі і з дамоў сямейнага тыпу, бібліятэкары і члены пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын.


Падчас вечара спікеры выразна зачыталі ўрыўкі з сваіх любімых літаратурных твораў. У якасці падарунка абласной ўніверсальнай бібліятэцы імя У. І. Леніна паднеслі кнігі пісьменнікаў-землякоў, якія здольны выхаваць у моладзі патрыятызм і жаданне захоўваць спадчыну ў сваім сэрцы. У канцы сустрэчы кнігі «Бацькоўскі дар» былі аддадзены сем’ям.

- У наш тэхналагічны час, калі падлеткаў ўцягвае ў свае сеткі інтэрнэт, сямейнае чытанне можа стаць адной з добрых традыцый, - адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў. – А сумеснае чытанне кніг павінна перадавацца з пакалення ў пакаленне як неацэнная сямейная рэліквія.

Па словах старшыні абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын, кіраўніка справамі аблвыканкама Алены Клічкоўскай, у гэтым годзе будуць арганізаваны і іншыя мерапрыемствы. У хуткім часе плануецца правесці дыялогавыя пляцоўкі да Году міра і стварэння, а таксама штогадовую акцыю «Падары партфель першакласніку», у рамках якой кожны жадаючы можа дапамагчы сем’ям, якія маюць патрэбу, падрыхтаваць сваіх дзяцей да школы.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Лілія Ананіч.