Аўталаўка прыехала

22.12.2009
Адразу пяць новых аўталавак набыло раённае спажывецкае таварыства. Цяпер іх у раёне дзесяць. Яны абслугоўваюць больш за 170 населеных пунктаў. Вяскоўцам прапануецца звыш 150 найменняў тавараў, у асноўным першай неабходнасці.