Зарплата — па распарадку

05.03.2009
У адрозненне ад іншых сельгаспрадпрыемстваў у філіяле “Марозавічы-Агра” ААТ “Гомельскі хімічны завод” зарплату за студзень не затрымалі. Яе выдалі работнікам згодна з графікам. Дарэчы, за год яна значна павялічылася.
 Па распарадку ў канцы лютага вяскоўцы атрымалі і аванс. Апрача таго, людзям выдалі такую суму, якую яны самі пажадалі, але ў межах месячнай заработнай платы. Такое стала магчыма дзякуючы пастаяннаму павелічэнню аб’ёмаў вытворчасці і рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі.