І грашыма, і пластыкавай карткай

08.08.2009
У раёне працягваецца актыўнае абнаўленне, рэканструкцыя і аснашчэнне сучаснай тэхнікай сельскіх аддзяленняў сувязі. Нядаўна гэтыя работы пачаліся ў вёсцы Леніна. Як паведаміла начальнік раённага вузла паштовай сувязі Г. Я. Дубаўцова, цяпер вяскоўцы змогуць аплаціць паштовыя паслугі і камунальныя плацяжы не толькі грашыма, а і пластыкавай карткай. Такой паслугай могуць карыстацца і жыхары Насовіч — у мясцовым аддзяленні сувязі таксама днямі ўстаноўлена адпаведнае абсталяванне.