Молада, але не зелена

22.07.2010
У сярэднім па 14,7 кілаграма малака ад каровы атрымліваюць у гэтыя ліпеньскія дні жывёлаводы Гомельшчыны.
Вытворчы здабытак каштоўнага прадукту ў працаўнікоў Рэчыцкага раёна яшчэ больш важкі — 15,6 кілаграма, з прыбаўкай 0,7 кілаграма малака да адпаведнага перыяду мінулага года.
Пашавае ўтрыманне жывёлы арганізавана на многіх рэчыцкіх сельгаспрадпрыемствах. Спякота не лепшым чынам уплывае на стан пашы, шматгадовыя травы месцамі пажоўклі. Тым не менш лагерны рацыён кароў і цялушак застаецца паўнацэнным, у яго ўключаюць сакавітую зялёную падкормку.
Добрых поспехаў дабіваюцца таксама на фермах з круглагадовым стойлавым утрыманнем жывёлы. У прыватнасці, сярэднесутачны надой малака ад каровы на малочнатаварнай ферме “Перавалока” КСУП “Абарона краіны” зараз складае 22 кілаграмы.
Старанна і адказна тут ставяцца да справы маладыя спецыялісты. Юлія Лепля родам са Шклоўскага раёна Магілёўшчыны. У гаспадарку трапіла па размеркаванню пасля вучобы ў Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і цяпер працуе вет-урачом. Заатэхнік-селекцыянер Таццяна Корж — выпускніца Гро-дзенскага аграрнага універсітэта. Кіраўніцтва “Абароны краіны” па-клапацілася пра тое, каб стварыць ім добрыя ўмовы працы, вы-дзеліла ўтульнае службовае жыллё. Заробак у дзяўчат таксама неблагі, таму яны цвёрда вырашылі застацца ў гаспадарцы.
Сяргей АРЦЁМАЎ