Прэзентацыя кнігі Мікалая Плавінскага «Узбраненне беларускіх земляў Х-ХІІІ стагоддзяў»
28.05.2013
Кніга прысвечана гісторыі ўзбраення насельніцтва беларускіх земляў у Х—ХІІІ стагоддзях. У навукова-папулярнай форме апісваюцца асноўныя катэгорыі старажытнарускага ўзбраення, паходжанне, час і асаблівасці выкарыстання пэўных відаў наступальнай зброі і засцерагальнага ўзбраення. Мікалай Плавінскі — беларускі арехолаг і гісторык, кандыдат гістарычных навук. Займаецца вывучэннем пытанняў гісторыі старажытнарускай зброі, матэрыяльнай культуры насельніцтва Беларусі X-XIII стагоддзяў, археалогіяй Полацкай зямлі і сумежных рэгіёнаў. Аўтар і суаўтар больш як 90 навуковых артыкулаў і 6 манаграфій.