Раство – час падарункаў і цудаў

14.01.2014

Шмат цікавых і вясёлых праграм, тэатралізацый, канцэртаў, дабрачынных акцый праходзіць у Гомелі ў перяд калядных святаў. Не выключэннем сталі мерапрыемствы, арганізаваныя Гомельскай епархіяй. Храм Праабражэння Гасподняга стаў месцам правядзення штогадовай Каляднай дабрачыннай ёлкі. Святочнае мерапрыемства прайшло з удзелам аддзела адукацыі Чыгуначнага раёна Гомеля. Прысутныя сталі сведкамі цікавай каляднай тэатралізацыі, падрыхтаванай вучнямі нядзельнай школы сумесна з маладзёжным братэрствам прыходу і педагогамі школ. Самым яркім момантам свята стала шэсце Дзеда Мароза ў суправаджэнні Снягурак, Гномаў і іншых казачных персанажаў ад СШ №49 да храма. Галоўны герой навагодніх святаў уручыў дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных сямей цацкі, прысмакі і канцылярскія прыналежнасці. Свае віншаванні ўдзельнікам дабрачыннага мерапрыемства адрасавалі артысты вакальна-інструментальнага ансамбля абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Беларусі “Блок-пост”. Падчас тэатралізаванай праграмы арганізатары свята частавалі жадаючых гарачымі блінамі і гарбатай. Для вернікаў храмаў Гомеля і раёнаў у Доме культуры чыгуначнікаў адбыўся дабрачынны Калядны архіерэйскі канцэрт. У ім прынялі ўдзел музычныя калектывы Беларусі. Не засталіся без увагі ў свята Раства дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, сіроты, дзеці з малазабяспечаных і шматдзетных сямей, а таксама рабяты з раёнаў, якія пацярпелі ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Сваіх маленькіх наведвальнікаў вітаў Гомельскі тэатр лялек, дзе была арганізавана II Калядная архіерэйская ёлка. Увазе гледачоў прадставілі святочную тэатралізацыю каля галоўнай госці ўрачыстасці – навагадняй зялёнай прыгажуні. Таксама рабяты ўбачылі цудоўную музычную казку і атрымалі калядныя падарункі. Таццяна ПРЭЖЫНА