18 лютага ў Гомелі стартуе першы абласны дзіцячы конкурс інтэлектуалаў “ДзетКІ”
15.02.2014У ім прымуць удзел прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў вобласці. На базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Гомеля, Нароўлі, Петрыкава, Чачэрска канкурсанты паспаборнічаюць у інтэлектуальных гульнях. Рабяты адкажуць на займальныя пытанні, а таксама паспрабуюць свае сілы ў вучэбным даследаванні па матэматыцы.
Па выніках конкурсу на кожнай пляцоўцы будуць вызначаны 3 каманды-пераможцы.