Вызначаны пераможцы штогадовага абласнога конкурсу на лепшую арганізацыю работы ўстаноў адукацыі Гомельшчыны

20.02.2014

Сярод аддзелаў адукацыі, спорту і турызму першымі названы аддзелы Ельскага, Рагачоўскага раёнаў вобласці і Савецкага раёна Гомеля. Кіраўнікам уручаны дыпломы і грашовыя прэміі ў памеры 150 мільёнаў беларускіх рублёў на набыццё вучэбнага абсталявання і сродкі навучання.

У намінацыі “Лепшыя ўстановы дашкольнай адукацыі” перамаглі Жгунскі дзіцячы садок, што ў Добрушскім раёне, і яслі-садок №30 для дзяцей з парушэннем зроку горада Мазыра.

Былі названы пераможцы сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама гімназій і ліцэяў. Гэта Брылёўская сярэдняя школа Гомельскага раёна, СШ №13 горада Жлобіна і гімназія №51 Гомеля.

Не засталіся ў баку і ўстановы дадатковай адукацыі. Самых творчых і крэатыўных узнагародзілі дыпломамі пераможцаў і каштоўнымі падарункамі. Сярод іх названы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Ювента” горада Светлагорска і абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі.

4 пераможцы-ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі вызначыла журы конкурсу. Гомельскі дзяржаўны прафесійны аграрна-тэхнічны ліцэй, Рагачоўскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж будаўнікоў, Мазырскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў і Мазырскі дзяржаўны прафесійны ліцэй геалогіі ўзнагароджаны дыпломамі, ганаровымі граматамі і пераходнымі вымпеламі.