Прэзентацыя кніг-лаўрэатаў. Аўтары - гамяльчане

14.12.2016
Нагадаем, што пераможцы за 2016 год былі ўганараваны ў верасні на галоўнай сцэне Дня беларускага пісьменства ў Рагачове. Гэта пісьменнікі Міхась Болсун (паэзія), Алег Ананнеў (публіцыстыка), Яўген Калашнікаў (дзіцячая літаратура), а таксама Алена Асенчык (намінацыя “Адкрыццё года”, паэзія).
Літаратурная прэмія імя Кірылы Тураўскага, як вядома, прысуджаецца ў адпаведнасці з рашэннем аблвыканкама з 2013 года на конкурснай аснове ў пяці намінацыях для членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі: проза, паэзія, драматургія, дзіцячая літаратура, публіцыстыка і літаратурная крытыка. У намінацыі “Адкрыццё года” члены творчага саюза не ўдзельнічаюць.
Прэзентацыя новых адметных кніг гамяльчан стане яркай падзеяй напрыканцы Года культуры. Пачатак у 15.00.