Тэхніка для зімніх дарог

20.11.2008
Упершыню ў дапаможных цэхах камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага унітарнага прадпрыемства “Гомельаблдарбуд” выпушчана новая партыя прычапных адвалаў для энерганасычаных трактараў МТЗ-1221. Яны будуць выкарыстоўвацца на ачыстцы зімовых дарог ад снегу. Некалькі агрэгатаў, якія будуць эксплуатавацца з трактарамі меншай магутнасці, тут выраблена і для вызвалення ад снегу плошчаў і тратуараў. На прадпрыемстве рыхтуюцца да выпуску і некаторай іншай спецтэхнікі для работы зімой.