Выстава карцін Наталлі Заўтрыкавай адкрыецца ў Гомельскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Герцэна

08.08.2016
Выпускніца тагачаснага Мазырскага педагагічнага інстытута па спецыяльнасці «Настаўнік пачатковых класаў» Наталля з дзяцінства любіла збіраць гербарыі, ствараць букеты не толькі з кветак, але і розных прыродных матэрыялаў.
Работы Заўтрыкавай выкананы ў тэхніцы «Тэрра» — усе матэрыялы, якія выкарыстоўвае мастачка, маюць зямное паходжанне.
Для юных наведвальнікаў на адкрыцці выставы будзе дзейнічаць зона творчасці «Ствары свой сад», дзе дзятва здолее праявіць свае творчыя здольнасці ўласнаручна. «Дрэва любові» падорыць свае чароўныя прадказанні ўсім наведвальнікам, хто пажадае.
Адкрыццё выставы ў 17.00. Уваход свабодны.