У бібліятэцы-філіяле № 12 імя С. Маршака ў Навабеліцкім раёне Гомеля адбылася вечарына народнай культуры «Спас — усяго прыпас».

16.08.2016
Дзеці, які наведваюць аздараўленчы лагер СШ № 2, азнаёміліся з народнымі традыцыямі святкавання Мядовага, Яблычнага і Хлебнага Спасаў, пра якія распавёў загадчык філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый Пётр Цалка.
На сустрэчы ў бібліятэцы была і выстава «Запрашаем на кірмаш» з духмянымі дарункамі лета, — садавінай, мёдам, арэхамі, прадметамі народнага быту, вырабамі народных майстроў.