У Беларускай дзяржаўнай філармоніі пакажуць мюзікл-прытчу «Aпокрыф» да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча

18.11.2016
На сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі 10 снежня пакажуць мюзікл-прытчу «Aпокрыф» кампазітара Ларысы Сімаковіч, — паведамляе БЕЛТА. — Праект прымеркаваны да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.
Мюзікл прагучыць у выкананні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца, Дзяржаўнага камернага хору Беларусі пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай, фальклорнага калектыву ў складзе Аляксандры Грахоўскай, Святланы Яфімавай і Таццяны Пладуновай. Салісты: Ян Жэнчак (Музыка), Ігар Задарожны (Апостал Пётр), Дзіяна Трыфанава (Душа), Уладзіслаў Даніловіч (Гаспадар), Аляксандр Ляпуноў (Апостал Юрый).