Адкрыццё выставы работ па выцінанцы
08.02.2017
8 лютага ў выставачнай зале Гомельскім абласным цэнтры народнай творчасці адбудзецца адкрыццё сумеснай выставы работ па выцінанцы майстрыхі з г. Нароўлі Юліі Каўрус і вучняў Гомельскага дзяржаўнага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам Людмілы Сычовай.
Выцінанка — від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ажурны ўзор, выразаны з паперы — у Беларусі вядома з ХІХ стагоддзя. Яна была ў асноўным аднакаляровая, узоры геаметрычныя, раслінныя, радзей — зааморфныя або антрапаморфныя. Мела прынцып шматразовага складвання, сіметрычнасці ўзору, дэкаратыўнасці, выкарыстоўвалася для афармлення жылля, аздаблення інтэр’еру да святаў.
Сучасная беларуская выцінанка характэрная сваёй багатай і разнастайнай тэматыкай, тэхнікай выканання, арыгінальнымі дызайнерскімі рашэннямі, але пры гэтым заўсёды арыентуецца на народныя традыцыйныя матывы.
Яркім прадстаўніком дадзенага віду дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з’яўляецца дырэктар ГУК «Нараўлянскі раённы цэнтр рамёстваў» Юлія Каўрус — член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, удзельніца рэспубліканскіх, раённых выстаў (мерапрыемстваў). Сюжэты яе работ — міфалогія, святы і абрады, архітэктура, вобразы з класічнай літаратуры і, наогул, наша краіна, Беларусь.
Таксама вартыя ўвагі работы вучняў Палаца творчасці дзяцей і моладзі, якія неаднаразова прымалі ўдзел у рэспубліканскіх, абласных, гарадскіх конкурсах, выставах і сталі пераможцамі гарадскога конкурсу «Беларускі матыў», абласных конкурсаў «Табе прысвячалася, Белавежская пушча!», «Выратавальнікі — вачыма дзяцей», «Цуд, імя якому — кніга», «Калядная зорка», «Чароўныя ўзоры», рэспубліканскіх конкурсаў «Юныя таленты Беларусі".