21 лютага —Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2017
Родная мова — крыніца, якая падпітвае кожнага з нас. І наколькі моцна генетычна жыве ў табе адчуванне роднай мовы як інструменту зносін, настолькі ты адчуваеш жывую сувязь з радзімай.

Другакласнік Уборкаўскай сярэдняй школы Лоеўскага раёна Вова Мокша робіць яшчэ толькі першыя крокі ў авалоданні беларускай і рускай мовамі. Жыве ён у беларускамоўным асяродку, больш выкарыстоўвае ў выказванні сваіх думак і пачуццяў родную беларускую мову. Дзіця са шматдзетнай сям’і часты наведвальнік бібліятэкі ў аграгарадку, адзін з самых актыўных чытачоў. А іх тут звыш 400. І кожнаму знаходзіцца кніга на мове, якую лічыць роднай: у фондах 13400 экземпляраў, плюс яшчэ 9 газет, 54 часопісы.
Чытай, Воўка, расці, не забывай каларыт роднай мовы, якая журчыць на тваёй роднай зямлі, быццам невялікая рэчачка Брагінка. Хай нішто не спыніць яе вечнага цячэння.