Чуваць нашы галасы праз палескія лясы

23.12.2010
У рэспубліканскім свяце-конкурсе вакальна-харавых калектываў, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння заснавальніка Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь, народнага артыста БССР Генадзя Цітовіча, удзельнічалі і прадстаўнікі Гомельшчыны.
Чатыры калектывы нашай вобласці сталі лаўрэатамі. Журы пад старшынствам народнага артыста Беларусі, нашага земляка прафесара Міхася Дрынеўскага назвала пераможцамі народны ансамбль народнай песні “Жытніца” Жыткавіцкага гарадскога цэнтра культуры (першае месца), заслужаны аматарскі калектыў рэспублікі, вакальна-харэаграфічны ансамбль “Гомій” Гомельскага гарадскога цэнтра культуры і народны хор “Зараніца” работнікаў культуры Лельчыцкага раёна (другія месцы), народны хор “Палессе” Палаца культуры вытворчага аб’яднання “Гомсельмаш” (трэцяе месца). Дыпломамі адзначаны таксама заслужаны аматарскі калектыў рэспублікі — хор Тураўскага гарадскога Дома культуры, народны ансамбль песні і танца “Дняпро” Рэчыцкага гарадскога Дома культуры.
Сардэчна віншуем і зычым новых творчых здабыткаў на ніве роднай культуры!