“Берагіня” запрашае на ”Рудабельскае Купалле”, майстар-класы па спевах і імпрэзы

13.06.2018
Фестываль “Берагіня” пройдзе 20—24 чэрвеня ў Акцябрскім.
Фестываль фальклорнага мастацтва праводзіцца з 1998 года. Да ўдзелу запрашаюцца носьбіты і пераемнікі мастацкіх традыцый.
Адбудуцца конкурсныя спаборніцтвы танцавальных пар, турнір дзіцячых калектываў, конкурс музычных інструментальных капэлаў. Падчас мерапрыемства пройдуць святы ”Рудабельскае Купалле” і народнай творчасці “Рудабельскі кірмаш”, майстар-класы па народных спевах, танцах, музычна-забаўляльныя імпрэзы.