У Жлобіне ўручылі абласную літаратурную прэмію імя А. Капусціна

13.02.2019
Яе лаўрэатам стала жлобінская паэтка Марыя Смірнова, якая днямі адзначыла сваё 75-годдзе.


Яна – аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў і слоў да гімна Жлобіна, доўгі час узначальвала літаратурны клуб "Ліра" пры цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Н. К. Крупскай, ветэран педагагічнай працы. Па традыцыі штогод у дзень нараджэння ганаровага грамадзяніна Жлобіна, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, пісьменніка Аляксандра Капусціна праходзяць літаратурныя чытанні. Сёлета мерапрыемства было звязана з дзвюма юбілейнымі датамі: 95-годдзем з дня нараджэння Аляксандра Пятровіча і 20-годдзем з пачатку правядзення чытанняў у яго гонар. Лаўрэатамі Капусцінскай прэміі ў свой час былі Міхась Даніленка, Анатоль Бутэвіч, Уладзімір Ліпскі, Валянціна Кадзетава, Міхась Сліва, Генадзь Говар, Мікалай Шуканаў.