Дылетант спыніўся ў Гомелі
24.01.2012
21 снежня Славянская бiблiятэка гасцiнна расчынiла дзверы перад вядучым папулярнай тэлепраграмы «Новыя падарожжы дылетанта» Юрыем Жыгамонтам. На сустрэчу з цiкавым субяседнiкам сабралiся чытачы бібліятэкі (некаторыя прыйшлі з сям’ёй), а таксама шматлікія прыхільнікi праграмы. Спачатку быў прадэманстраваны фільм з цыкла «Новыя падарожжы дылетанта» пра вёску Шарашова, што ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Затым Юрый Жыгамонт расказаў пра сваю работу над чарговымі серыямі праекта. У прыватнасці, ён зазначыў, што плануе значна расшырыць геаграфію сваіх вандровак па мясцінах, якія некалі ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Пытанні чытачоў у асноўным тычыліся асобы аўтара і вядучага праграмы, цікавых здарэнняў падчас вандровак, яго адносін да ўжывання беларускай мовы. Дарэчы, адносна апошняга пытання дылетант-падарожнік выказаў цвёрдую ўпэўненасць у тым, што беларуская мова будзе па-сапраўднаму роднай для большай часткі насельніцтва. И прывёў прыклад з гісторыі: «Калі Заходнюю Беларусь далучылі да Ус-ходняй у 1939 годзе, амаль усе жыхары заходняга краю размаўлялі па-польску. Прайшло крыху болей 70 гадоў. Ці многа людзей на Гродзеншчыне размаўляюць на гэтай мове? Тое ж адбудзецца і з рускай на Бела-русі», — заключыў Юрый Жыгамонт. Цікава, ці збудзецца прароцтва дылетанта?