12 мая ў Гомелі прайшоў фестываль “Залаты падснежнік — 2012” (фота)
14.05.2012
У Гарадскім цэнтры культуры 12 мая адбылося сапраўднае свята - II фестываль па цырульніцкаму мастацтву, дэкаратыўнай касметыцы і нэйл-дызайну “Залаты падснежнік — 2012”. Арганізатары мерапрыемства — асацыяцыя цырульнікаў і касметолагаў, упраўленне бытавога абслугоўвання насельніцтва Гомельскага аблвыканкама, салон прыгажосці “Неа-студыя”. Канкурсанты з Гомеля, Мінска і іншых гарадоў Беларусі стараліся паказаць усё сваё майстэрства. На конкурснай пляцоўцы па пазногцеваму сэрвісу ўдзельнікі змагаліся за перамогу ў намінацыях “Мадэліраванне пазногцяў па гелевай і акрылавай тэхналогіі”, “Мужчынскі салонны манікюр”, “Дызайн пазногцяў” “Салонны манікюр”, “Дызайн пазногцяў плоскасны” - малюнак пэндзалем гатовая работа ў шкатулцы”. На пляцоўцы для цырульнікаў і візажыстаў дарослыя і юніёры выконвалі дзевяць відаў работ. Цырульнікі рабілі модныя стрыжкі з укладкай, цікавыя мужчынскія і жаночыя, фантазійныя прычоскі. Не абмінулі і вясельную тэматыку. Візажысты падрыхтавалі подыумны і фантазійны макіяж. Пераможцы атрымалі дыпломы, каштоўныя прызы і натхненне для будучых перамог. Фотаздымкі: