У абласным цэнтры адкрылася выстава народных майстроў
17.01.2020
У выставачнай зале Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці адкрылася выстава народных майстроў рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Гомельскай вобласці «Народны майстар».
Экспазіцыя прымяркавана да 80-годдзя абласнога цэнтра народнай творчасці. Сярод прадстаўленых рамёстваў – выцінанка, разьба па дрэве, ткацтва і лозапляценне ад лепшых умельцаў Гомельшчыны, якія маюць ганаровы статус народнага майстра Беларусі.
Беларусь – гэта краіна, багатая на таленавітых рамеснікаў, творчасць якіх вядома з даўніх часоў. Да XVI стагоддзя найбольш развітымі рамёствамі былі цяслярства, ткацтва, бондарства і лозапляценне. Пасля адбылося паглыбленне спецыялізацыі рамеснікаў – навукоўцы налічваюць больш за 200 рамесных прафесій таго часу. З сярэдзіны XVI стагоддзя рамеснікі сталі аб’ядноўвацца ў цэхі, якіх у XVII стагоддзі налічвалася ўжо больш за сто. Аднак потым пад уплывам сусветных працэсаў індустрыялізацыі рамесная вытворчасць стала паступова выцясняцца прамысловай.
Рамёствы адлюстроўваюць у поўнай меры гісторыю культуры нашай Радзімы, якую варта адраджаць і культываваць для беларускага народа і яго нашчадкаў. Культура продкаў вельмі цікавая сваёй самабытнасцю, своеасаблівасцю нацыянальных рыс. На сённяшні дзень у краіне налічваецца больш за дваццаць відаў старадаўніх народных промыслаў і рамёстваў і мноства майстроў, якія надзяляюць іх сваёй уласнай культурай, эстэтыкай і практычнасцю.
Выстава адрасавана самаму шырокаму колу гледачоў, якія змогуць убачыць разнастайнасць напоўненай прыгажосцю творчасці.