Мне праслаўляць народ тутэйшы!

20.12.2012
Заўтра ў абласной універсальнай бібліятэцы імя Леніна ў 16.30 адбудзецца юбілейная вечарына вядомай гомельскай паэтэсы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніны Шкляравай. Юбілярка прадставіць сваю новую кнігу “Млён”, выдадзеную ў Мінску.