Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава запрашае на сустрэчу-развагу «Я табе спяваю пра каханне тваё»!

11.02.2021
Сустрэча адбудзецца 14 лютага у межах выставы «Як палюбіла, так і зрабіла!», якая прысвечана неглюбскай традыцыі ткацтва і Марыі Паўлаўне Каўтуновай. З наведвальнікамі музея пойдзе гаворка пра каханне ў кантэксце традыцыйнай культуры. Акрамя разважанняў, прысвечаных гэтай тэме, будзе магчымасць пачуць і любоўную лірыку ў выкананні Ірыны Глінчыкавай, якая на мінулым тыдні разам са студэнтамі Гомельскага каледжа мастацтваў імя Н. Сакалоўскага прымала ўдзел у этна-вечарыне.

Пачатак сустрэчы у 15.00.