Пісьменнікі Гомельшчыны нядаўна ўдзельнічалі ў міжнародным фестывалі-конкурсе паэзіі і паэтычных перакладаў «Берагі дружбы» ў Няклінаўскім раёне Растоўскай вобласці

31.08.2022
Юбілейны, дзясяты, творчы форум стаў яркай падзеяй у жыцці гэтага краю, якому прысвоена званне літаратурнай сталіцы Расіі.

Гасцінна сустракалі пісьменнікаў Гомельшчыны ў сяле Пятрушынскім. Фота прадастаўлена аўтарам

Выдатным падарункам пісьменні-кам, удзельнікам творчага праекта пад кіраўніцтвам Леаніда Севера (г. Таганрог) і Уладзіміра Гаўрыловіча (г. Гомель), стала анталогія сучаснай сусветнай паэзіі «Наш общий дом»: рускамоўны варыянт яе ўжо пабачыў свет. У выданні змешчаны творы паэтаў 27 краін, аб’яднаных сусветным паэтычным рухам «Мир без стен». Як зазначае ў прадмове кантынентальны каардынатар WPM па Азіі і Еўропе, член-карэспандэнт Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў, сапраўдны член Акадэміі расійскай славеснасці Вадзім Цярохін, «пераклад гэта заўсёды складана. Ён павінен улічваць культурныя асаблівасці і традыцыі, а таксама гісторыю і духоўныя запатрабаванні грамадства, у якім жыве аўтар, яго біяграфію. Трэба літаральна ўжыцца і пераўвасобіцца ў яго, каб адлюстраваць усе нюансы, якія ён хацеў перадаць у сваім творы. Пераклад – гэта вельмі важна. Не было б таленавітых перакладчыкаў, мы б ніколі не даведаліся пра існаванне выдатных пісьменнікаў свету, не далучыліся б да вялікіх літаратурных дасягненняў».

Выдатнай школай для творчай мо­ладзі з розных рэспублік былога Саюза ў межах фестывалю сталі майстар-класы знакамітых расійскіх пісьменнікаў, члена савета па нацыянальных літаратурах Валерыя Латыніна з Масквы і Юрыя Шчарбакова з Астрахані. Незабыўнай падзеяй было і знаёмства з Данской дзяржаўнай публічнай бібліятэкай у Растове-на-Доне, наведванне бібліятэкі імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа ў сяле Пятрушынскім Няклінаўскага раёна, шчырая сустрэча з мясцовымі чытачамі, работнікамі культуры.

Цяпер мы, пісьменнікі і маладыя літаратары Гомельшчыны і іншых рэгіёнаў Беларусі, чакаем выхаду ў свет беларускамоўнага выдання анталогіі «Наш агульны дом» і, канешне, гасцей-расіян на нашы вераснёўскія літаратурныя святы.