Таленавітае юнацтва: творчасць дзяцей і падлеткаў на Днях беларускага пісьменства

03.09.2022
Да літаратурнага свята далучыліся самыя маленькія таленты Гомельшчыны.


Творчы падарунак гораду юныя мастакі і артысты зрабілі на пляцоўцы грамадска-культурнага цэнтру ў Добрушы. Тут адкрылі выставу па выніках III абласнога конкурсу малюнкаў «Родныя вобразы. Вясёлка над Тураўскай зямлёй», прысвечанага 140-годдзю Янкі Купалы і Дню беларускага пісьменства.

Таксама ў цэнтры правялі цырымонію ўшанавання ўладальнікаў Гран-пры XVI абласнога конкурсу юных чытальнікаў Гомельшчыны «Захаваем свет разам».