Дзе свежыя навіны? Тут! «Газетны бульвар» працуе на Дні беларускага пісьменства

03.09.2022
Выстава рэгіянальных друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Гомельскай вобласці размясцілася на вуліцы Фёдара Паскевіча.


Зрабіць фотаздымак з друкарскімі станкамі розных гадоў, паспрабаваць аператыўна напісаць навіну альбо навучыцца перадаваць інфармацыю з месца падзей дапамагаюць лепшыя карэспандэнты рэгіёну.

Кожнае выданне падрыхтавала для гасцей і чытачоў свае цікавасці.

Побач з іншымі прэзентацыю газеты арганізавалі і нашы калегі – у павільёне «Гомельскай праўды» ўдзельнікі фестывалю ўспамінаюць гісторыю і даведваюцца пра развіццё СМІ Беларусі. Для гасцей адкрылi выставу пад адкрытым небам з фотаздымкамi вобласці з дрона.






















ТРК "Гомель"