Музей палацава-паркавага ансамбля прадставіў рарытэтнае выданне

03.09.2022
Усходні рукапіс на арабскай мове “Фетавай” 1655 года выдання. Фаліянт з унікальнай калекцыі князёў Паскевічаў, які захоўваецца ў музеі рэдкай кнігі абласной бібліятэкі. У нашай краіне ўсходнія рукапісы ёсць толькі ў Нацыянальнай бібліятэцы.

На пляцоўцы музея прадстаўлена выстава аб дзейнасці гісторыка, этнографа, фалькларыста Еўдакіма Раманава.