«Дарога памяці»: мабільны музей прыехаў у Добруш

03.09.2022
Экспазіцыю арганізавалі супрацоўнікі Беларускага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.



Мабільны музей праехаў ужо шмат гарадоў Беларусі. Сёння ён знаходзіцца на Дні беларускага пісьменства на Гомельшчыне.

У першую чаргу выстава расказвае, што такое Перамога і якой цаной яна далася. Акрамя таго, наведвальнікам нагадваюць, што трэба беражліва захоўваць памяць і гісторыю нашай краіны, асабліва перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

У зале прадстаўлены матэрыялы і дыярамы аб пачатку вайны, партызанскім руху, вялікай Перамозе.

Выстаяць Савецкаму Саюзу дапамагло адзінства нацыі. Таму, спадзяюцца арганізатары выставы, пасля прагляду людзі зноў будуць імкнуцца жыць у згодзе, паважаць адзін аднаго і берагчы нашу зямлю.