Фарбы роднай краiны: прэзентацыя мастацкiх кніг адбылася ў Добрушы

03.09.2022
Падчас Дня беларускага пісьменства ў раённым краязнаўчым музеі Добруша прэзентавалі мастацкія кнігі.

У першую чаргу гэта твор «Уладзімір Пракапцоў» пра вялікага і вядомага зямляка, ганаровага грамадзяніна горада Добруша. Кніга апісвае станаўленне творчай асобы мастака. У гэты ж дзень у музеі адкрылі выставу яго жывапісу "Мая Беларусь".

Таксама выдавецтва "Беларусь" прэзентавала кнігі «Іканапіс і алтарны жывапіс Беларусі XVI-пачатку XIX стагоддзя» і «Акім Шаўчэнка» з серый пра славутых мастакоў нашай краіны. Яны прысвечаны мясцовым, гомельскiм талентам.