Фанфары Гомельшчыны: абласное свята духавых аркестраў

04.09.2022
Музыкі з усёй вобласці дэманструюць сваё майстэрства на Днях беларускага пісьменства ў Добрушы.

Паслухаць таленавітых землякоў сабраліся амаль што ўсе госці літаратурнага свята – праспект Міра райцэнтру на некалькі часоў стаў асноўнай пляцоўкай фестывалю, а гукі ўрачыстай музыкі даносіліся ва ўсе куткі горада.