Адбылося ўзнагароджванне пераможцаў Рэспубліканскага творчага конкурсу “Хвала рукам, что пахнут хлебом”

04.09.2022

Яго праводзілі Міністэрства інфармацыі і Беларускі прафесійны саюз работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму сярод журналістаў друкаваных, тэлевізійных і інтэрнэт СМІ. Тэматыка конкурсу – ўборачная кампанія. У ім удзельнічалі 75 рэдакцый: 7 рэспубліканскіх выданняў і 68 рэгіянальных. Усяго пададзена 470 матэрыялаў.

Узнагароды пераможцам уручыў намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі. У намінацыі "Лепшы аўтарскі матэрыял у рэспубліканскіх СМІ" адзначана Алеся Жалезнякова – карэспандэнт гомельскай рэгіянальнай рэдакцыі БелТа за серыю палявых рэпартажаў аб ходзе ўборачнай кампаніі.