«Дзе слова славянскае гучыць»: сустрэчы пісьменнікаў з розных краін у Добрушы
04.09.2022На літаратурным фестывале ва ўсіх школах Добруша пісьменнікі з Беларусі i Расіі сустрэлiся з маладымi чытачамi.
Творчыя сустрэчы з вучнямi i настаўнiкамi адбыліся ў гімназіі і школах №1, 2, 3.
Гаварылі галоўным чынам пра Год гістарычнай памяці – як яе захаваць, як перадаць нашчадкам галоўныя тэзісы, якія яднаюць нашы народы.
I, канешне, мастакi слова пазнаёмiлi са сваiмi апошнiмi творамi.