У Веткаўскім музеі стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава працуе выстава Уладзіміра Пракапцова «Пад знакам бясконцасці»

24.12.2023
У новай выставачнай зале прадстаўлена больш за 20 карцін розных жанраў: пейзажы, нацюрморты, партрэты, эпічныя палотны, а таксама работы, якія напісаны падчас пленэраў.
Гэта карціны, створаныя ў розны час – з 1980-х і па сённяшні дзень. На выставе можна пазнаёміцца і з кнігамі Уладзіміра Пракапцова, яны прысвечаны славутым мастакам Беларусі, сярод якіх Станіслаў Жукоўскі, Вітольд Бялыніцкі-Біруля, Фердынанд Рушчыц.

Уладзімір Пракапцоў – мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, на працягу 25 гадоў займаў пасаду дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея. Яго творы знаходзяцца ў розных музеях краіны і за яе межамі, а таксама ў прыватных калекцыях.