Творчая сустрэча з Ірынай Багдановіч
26.02.2014
26 лютага у 15.00 у межах закрыцця выстаўкі «З Вялікай Літары: Педагог, Дырэктар, Чалавек» у ДУ «Музей гісторыі города Гомеля» пройдзе творчая сустрэча з Ірынай Багдановіч. Яна будзе чытаць свае вершы, пазнаёміць прысутных са сваёй літаратуразнаўчай і перакладчыцкай дзейнасцю, таксама госці змогут пачуць барда Вольгу Цярэшчанка. Выстава была прысвечана Фёдару Багдановічу — першаму пасляваеннаму дырэктару сярэдняй школы № 2 Гомеля ім. Г.М. Склязнёва. На ей былі асабістыя рэчы Багдановіча, фатаграфіі з сямейнага архіва, фатаграфіі 1950–1970-х гг. з жыцця СШ № 2, а таксама дакументы, лісты, даклады і рэкамендацыі па вядзенні педагагічнага і выхаваўчага працэсу ў школе.